viasna on patreon

Новыя адміністратыўныя арышты апазіцыянераў: Цэнтральны суд пакараў удзельнікаў мітынгу пратэсту супраць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі Юрася Беленькага, Уладзімера Богача, Уладзімера Мікалаева, Эдуарда Бокага і Ільлю Шыманскага

2006 2006-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 красавіка ў Цэнтральным судзе Менску былі асуджаныя ўдзельнікі мітынгу пратэсту супраць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Усе пяцёра пакараныя арыштам – ад 15 да 10 сутак. Максімальны тэрмін адміністратыўнага арышту атрымаў намесьнік старшыні КХП БНФ, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Юрась Беленькі, якога прызналі вінаватым у арганізацыі 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы несанкцыянаванай акцыі. У судзе палітык не аспрэчваў, што падчас мітынгу выказваў журналістам і людзям сваё стаўленьне да мінулых выбараў.
У той дзень людзі выйшлі з плакатамі: "За новыя выбары", "Фальсіфікатар – не прэзідэнт", "За вольную Беларусь" і "Не – фашызму!" Удзельнікаў мітынгу амапаўцы затрымлівалі ў розных месцах – адных ля цырку, іншых побач з Нямігай. Намесьніка старшыні партыі КХП БНФ Юрася Беленькага схапілі ў пад’езьдзе дому ля плошчы Перамогі.

Пастанову аб арышце палітыка прыняў судзьдзя Аляксей Бычко. Ён таксама асудзіў на 10 сутак актывіста КХП БНФ Эдуарда Бокага і на 15 сутак – Ільлю Шыманскага.
Студэнт Уладзімер Богач у судзе не адмаўляў, што прыйшоў на плошчу, каб выказаць пратэст супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі, і быў пакараны 10 суткамі арышту.
Уладзімер Мікалаеў таксама пацьвердзіў, што сьвядома далучыўся да мітынгоўцаў і трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг. Студэнта пакаралі 15 суткамі арышту.

Супраць Юрася Беленькага ды іншых мітынгоўцаў сьведчылі амапаўцы Сяргей Герман, Ігар Зінкевіч, Зьміцер Субач, Максім Казакоў, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства