Прадпрыемства "Менводаканал" патрабуе ад Аляксандра Мілінкевіча кампенсаваць сродкі, выдаткаваныя на прачыстку каналізацыі на Кастрычніцкай плошчы, дзе з 20 па 24 сакавіка знаходзіўся намётавы гарадок
Па звестках радыё вабода, у штаб Мілінкевіча быў накіраваны ліст дырэктара "Менводаканалу", дзе адзначаецца, што Мілінкевіч, "як адзін з арганізатараў мітынгу на плошчы", павінен заплаціць 858 тысячаў 796 рублёў, бо прадпрыемства "панесла неабгрунтаваныя выдаткі па прачыстцы каналізацыйнай сеткі ад пабочных прадметаў ў месцах канцэнтрацыі удзельнікаў мітынгу".
У каштарысе пазначаныя выдатку на прачыстку сеткі каналізацыі, заварваньне люка каналізацыі і кампенсацыю за малааб'ёмнасьць працы.
Разам з тым Мілінкевіч неаднаразова падкрэсьліваў, што ня быў арганізатарам мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
3 красавіка каля сотні студэнтаў правялі жартаўлівы флэш-моб на галоўпаштамце ў Менску: стварыўшы велізарную чаргу, яны пачалі запаўняць квіткі на перавод "Менводаканалу" кампенсацыі за мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Нагодай стала выступленьне прадстаўнікоў камунальных службаў, якія паведамілі з тэлеэкранаў, што ўдзельнікі акцыяў на Кастрычніцкай плошчы нанесьлі істотную матэрыяльную шкоду гораду. Студэнты палічылі сваім грамадзянскім абавязкам заплаціць выдаткі, таму кожны плаціў хто 500 рублёў, хто 100 рублёў, хто тысячу. Да іх падыходзілі супрацоўнікі паштамту, яны высьвятлялі , што здарылася, чаму такая велізарная чарга напрыканцы працоўнага дня. Сюды прыйшлі ўжо і байцы спэцназу ў цывільным , а таксама кіраўніцтва гарадзкой міліцыі. Яны тут сядзелі у разгубленасьці, бо не было ніякіх падставаў затрымліваць юнакоў.
Падчас флэш-мобу ахоўнікі паштамту на кароткі час затрымалі міліцэйскага сьпецаператара, які адмовіўся паказаць ім сваё пасьведчаньне. Гэты факт выклікаў вялікае незадавальненьне міліцэйскага начальства, якое тут таксама прысутнічала, паведамляла радыё Свабода.
***************
Цягам апошняга тыдня моладзь у Менску прала ў тазіку расейскі сьцяг, у выніку чаго ён ператвараўся ў сьцяг СССР з сярпом і молатам, вяртала лапшу Беларускаму тэлебачаньню, кідаючы вараныя макароны ў скрыню з надпісам БТ, адварочвалася падчас навінаў ад вялікага экрану на Кастрычніцкім пляцы ў навушніках і з завязанымі вачыма пад воклічы "Ня верым", а таксама пратыкала іголкамі дзясяткі надзіманых балёнікаў са словамі "Саюзная дзяржава - пшык!"