Плошча Бангалор – больш не месца для акцый апазіцыі?
Як паведаміў партал udf.by са спасылкай на намесніка старшыні мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Віктара Кавалькова, напярэдадні была пададзена заяўка на правядзенне 5 лютага на плошчы Бангалор з боку вуліцы Багдановіча пікету пратэста супраць парушэння ў Беларусі правоў і свабодаў грамадзян. Пікетоўчыкі збіраліся таксама запатрабаваць вызвалення палітзняволеных.
Намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” Валер Ухналёў назваў такое рашэнне мінскіх гарадскіх уладаў “поўным бязмежжам” і “забаронай на партыйную дзейнасць”. Па яго словах, забараніўшы “не мітынг, а проста пікет” на традыцыйна дазволеным месцы, улады “працягваюць кампанію, пачатую 19 снежня”.
Мінская плошча Бангалор з другой паловы 90-х гадоў вядомая як адзінае ў горадзе
месца, якое ўлады адвялі пад правядзенне масавых акцый апазіцыі. З-за абшырнай
зялёнай зоны на тарфяной глебе плошча набыла сярод часткі апазіцыянераў рэпутацыю
“рэзервацыі”, “балота” і “месца для выгула сабак”. Праводзіць на гэтым месцы
акцыі пагаджаліся не ўсе. Тым ня менш, цяпер нават тыя, хто пагаджаецца,
страчваюць апошнюю легальную магчымасць публічнага выказвання сваіх поглядаў.