Актывіста "Еўрапейскай Беларусі " затрымаў КДБ
https://spring96.org/be/news/40790
2011
2011-01-20T09:09:29+0200
2011-01-20T09:09:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага 19 студзеня затрымалі супрацоўнікі КДБ. Як паспеў паведаміць Максім па тэлефоне, яго вязуць дадому, каб правесці ператрус.
Затрыманне адбылося на вуліцы ў Маскоўскім раёне Менска. Актывісту прад'явілі ордэр на ператрус кватэры, дзе жыве ягоная сястра, а пасля яшчэ адзін - на ператрус кватэры, дзе ён прапісаны.
Максім адмаўляецца ўдзельнічаць у ператрусе кватэры, да якой ён не мае ніякага дачынення.
Верагодна, ДБэшнікі прэвентыўна затрымалі актывіста напярэдадні акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая павінная адбыцца сёння, у 18-00, каля цэнтральнага ўваходу ў КДБ.