“Паляваньне” на журналістаў Радыё “Рацыя”
18 студзеня гомельскаму журналісту, які супрацоўнічае з радыё “Рацыя”, Міколу Бянько патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУСа Менска і запатрабавалі з’явіцца на сустрэчу для апытаньня аб падзеях 19 сьнежня. Пры гэтым капітан міліцыі Яўген Ханеня паспрабаваў апытаць яго па тэлефоне.
Журналіст, як паведамляе Радыё Рацыя, лічыць, што гэта працяг маштабнай акцыі запалохвання незалежных журналістаў і звычайных грамадзянаў Беларусі, пасля падзеяў 19 снежня:
- Зусім нядаўна на мой асабісты мабільны нумар патэлефанаваў невядомы мужчына і запрасіў на размову ў Фрунзенскі РАУС. Пасля таго, як я запатрабаваў прадставіцца гэтаму чалавеку, ён сказаў, што яго завуць капітан міліцыі Фрунзенскага РАУС Яўген Ханеня. Пасля гэтага я яму прапанаваў у законным парадку звярнуцца да мяне яшчэ раз, менавіта праз позву, паколькі іншых варыянтаў быць не можа. Ён паабяцаў выканаць маю просьбу. Якім чынам гэта будзе выглядаць далей, як будуць падзеі разгортвацца, я не ведаю, на гэты момант чакаю позву.
Між тым у гэты дзень яшчэ аднаго супрацоўніка “Рацыі” Барыса Гарэцкага пакаралі адміністрацыйным арыштам. У судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Яўген Хаткевіч прысудзіў журналіста да 14 сутак адміністратыўнага арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ.
Суддзя прызнаў, што Барыс удзельнічаў у акцыі, а тое што ён выконваў журналісцкія абавязкі паводле суддзі не замінала Барысу удзельнічаць у акцыі і выкрыкваць лозунгі.