На сёньня прызначаныя допыты актывістаў Гомеля
https://spring96.org/be/news/40552
2011
2011-01-12T09:35:43+0200
2011-01-12T09:35:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
12 студзеня на допыт ва УКДБ выклікаюць шматлікіх дэмакратычных актывістаў Гомеля.
У прыватнасці, у КДБ выкліканы старшыня абласной арганізацыі руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў, мясцовы лідар незалежнага прафсаюза Віктар Казлоў, актывісты па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Арцём Хмяльніцкі і Алесь Сівакоў, член Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ.