viasna on patreon

Генеральны сакратар ААН заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў

2011 2011-01-11T09:50:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генэральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў да вызваленьня журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і іх прыхільнікаў, якія працягваюць утрымлівацца пад вартай у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Пан Гі Мун адзначыў сур’ёзную заклапочанасьць, выказаную групай назіральнікаў у дачыненьні да выбарчага працэсу і разьвіцьця сытуацыі пасьля выбараў, і заклікаў улады Беларусі ў поўнай меры выконваць правы чалавека і належныя прававыя працэдуры», заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку прэс-сакратар Марцін Несіркі.

«Генэральны сакратар прызнае важнасьць працы місіі АБСЭ ў Беларусі і шкадуе аб рашэньні уладаў Беларусі аб закрыцьці офіса АБСЭ ў Менску», дадаў ён.

У мінулым месяцы Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала глыбокую занепакоенасьць з нагоды гвалту, які успыхнуў пасьля выбараў, у тым ліку выкраданьне кандыдатаў ад апазыцыі, і заклікала да неадкладнага вызваленьня затрыманых.

На аднаго з асноўных апазыцыйных кандыдатаў быў зьдзейсьнены напад па шляху да масавай акцыі ў Менску, пасьля чаго ён быў шпіталізаваны, а пасьля выкрадзены невядомымі асобамі з ужываньнем гвалту, яшчэ падчас правядзеньня галасаваньня. Акрамя таго, «спробы радыкальных прыхільнікаў апазыцыйных кандыдатаў уварвацца ў будынак урада» пацягнулі за сабой масавыя затрыманьні апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, праваабаронцаў, журналістаў і рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці.

Спадарыня Пілэй таксама заклікала урад Беларусі забясьпечыць захаваньне правоў чалавека ў дачыненьні да праваабаронцаў, журналістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасьці. «Я заклікаю усе бакі устрымацца ад гвалту і дэманстраваць поўнае павагу правоў чалавека», — заявіла яна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства