У Аляксандра Лукашэвіча шукалі сьляды падрыўной дзейнасьці
https://spring96.org/be/news/40219
2010
2010-12-28T10:47:44+0200
2010-12-28T10:47:44+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі КДБ ўвечары 27 сьнежня прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.
Паводле
інфармацыі "Нашай Нівы",
былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі,
папяровыя нататнікі,
кампакт-дыскі. Бацькам Аляксандра распавядалі, што іх сын займаецца
"падрыўной дзейнасцю
", распытвалі пра
жонку Аляксандра, аб маёмасьці ў
Варшаве. Пакінулі выклік на допыт да
следчага КДБ А.В. Волкаву,
які з'яўляецца і следчым ў Міхалевіча. Кіраваў ператрусам падпалкоўнік КДБ Віктар Асташонак.
Дададзім, што Аляксандр Лукашэвіч вучыцца ў Польшчы і ў
цяперашні час
знаходзіцца ў Варшаве.