Ператрус у кватэры Аляксандра Фядуты
Жонка Фядуты Марына
паведаміла БелаПАН, што ператрус праводзілі чатыры супрацоўнікі КДБ:
"Забралі ноўтбук, флэшкі, нейкія паперы, фатаграфію Сашы зь сябрамі і
калегамі – усяго 17 прадметаў. Паводзілі сябе карэктна. Усё доўжылася каля
паўтары гадзіны".
Аляксандр Фядута – давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера
Някляева, які быў жорстка зьбіты 19 сьнежня, трапіў у шпіталь і адтуль вывезены
супрацоўнікамі спэцслужбаў у сьледчую турму КДБ. Паводле гарадзкой управы
міліцыі Аляксандар Фядута ў ліку 19 чалавек таксама падазраецца ў датычнасьці
да масавых непарадкаў і знаходзіцца ў турме КДБ "амэрыканка".
Палітоляг быў затрыманы 20 сьнежня.
У 1994 годзе Аляксандар Фядута быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра
Лукашэнкі, уваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб, пазьней пэўны час узначальваў
управу інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта.