Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў абарону студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, арыштаваных 19 снежня
Шматлікія праваабарончыя арганізацыі, у ліку якіх Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія), Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва), арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія), Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі і арганізацыя Belarus Watch (Літва) звярнуліся да Прэзідэнта Лукашэнкі А. з лістом, у якім рашуча асуджаюць разгон мірных дэманстрантаў, арышты і збіцці журналістаў, праваабаронцаў і апазіцыйных кандыдатаў, што адбыліся адразу па сканчэнні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончыых арганізацый выражаюць глыбокую заклапочанасць з нагоды таго, што сярод сотняў затрыманых і пацярпелых ёсць і студэнты ды выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), якія актыўна ўдзельнічалі ў назіранні за выбарамі і прысутнічалі на дэманстрацыі.
Яны заклікалі улады Беларусі:
тэрмінова вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ;
забяспечыць ім доступ да належнага медыцынскага абслугоўвання;
гарантаваць беларускім грамадзянам бяспеку пры выкарыстанні палітычных і
грамадзянскіх правоў.
Спіс арыштаваных:
1. ГЛАДКІ Яўген, 4 курс, паліталогія – 15 сутак
2. КІМ Андрэй, 1 курс, журналістыка – 10 сутак
3. КЛІМКО Кацярына, 4 курс, паліталогія – 10 сутак
4. МАСЛЕННІКАЎ Фёдар, 1 курс, міжнароднае права, 12 сутак
5. ПАЛАЖАНКА Настасся, паліталогія – арт. 293.1 КК
6. СМАЛЯК Сяргей, 3 курс, паліталогія, 15 сутак
7. ФЕДАРУК Дзмітрый, 1 курс, міжнароднае права – 10 сутак
8. ФЯДУТА Аляксандр, выкладчык
9. ХАМУТОЎ Глеб, 3 курс, паліталогія – 13 сутак
10. ЯРМОХІН Эміль, 1 курс, паліталогія – 13 сутак
Фонд Дамоў правоў чалавека
Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні
“Грамадзянская Беларусь”
Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі
Belarus Watch