На мяжы затрыманы кіраўнік штаба Статкевіча
https://spring96.org/be/news/40038
2010
2010-12-23T09:42:19+0200
2010-12-23T09:42:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты ў ноч на 23 снежня з цягніка Мінск-Варшава беларускімі памежнікамі, перададзены міліцыі.
Марцалеў паведаміў па тэлефоне, што затрыманне адбылося на станцыі Брэст-Цэнтральны. Прыкладна праз паўтары гадзіны ён быў дастаўлены ў бліжэйшы райаддзел міліцыі. «Цяпер сяджу тут. Кажуць, што начальства будзе раніцай», — сказаў Марцалеў.
Кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча накіроўваўся ў сталіцу Польшчы на запрашэнне тэлеканала «Белсат» на запіс перадачы.