Затрыманы, але затым адпушчаны тэлеаператар, які зняў збіццё Някляева
https://spring96.org/be/news/40037
2010
2010-12-23T09:37:10+0200
2010-12-23T09:37:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта паведаміў ГА «БАЖ» каля 17.00 прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук. Тэлеаператара Алеся Баразенку затрымалі людзі ў цывільным непадалёк ад яго дома, калі ён скіроўваўся здымаць чарговы матэрыял.
Паводле М. Янчука, аператара даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна, дзе спраўдзілі пашпарт і адпусцілі.
Менавіта Алесь Баразенка зняў збіццё Уладзіміра Някляева 19 снежня непадалёк ад штабу экс-кандыдата, прычым пацярпеў тады ад міліцыянтаў, - паведамілі калегі Баразенкі.