МЗС Чэхіі зрабіў заяву адносна выбараў у Беларусі
https://spring96.org/be/news/39988
2010
2010-12-22T12:03:52+0200
2010-12-22T12:03:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі цалкам падзяляе папярэднія высновы і заключэнні місіі БДІПЧ / АБСЕ па назіранні за выбарамі аб тым, што Беларусь па-ранейшаму не выконвае сваіх абавязальніцтваў перад АБСЕ.
Мы выказваем глыбокую заклапочанасць з нагоды актаў гвалту падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія мелі месца 19 снежня. Міністэрства асуджае шырокае выкарыстанне сілы беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў. Мы таксама глыбока занепакоеныя затрыманнем актывістаў апазіцыі, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты. Міністэрства будзе ўважліва сачыць за далейшым развіццём падзей у Беларусі і заклікае беларускія ўлады да максімальнай стрыманасці.