viasna on patreon

Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ

2010 2010-12-22T10:09:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Арэстовіч, давераная асоба Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый. 

Паводле яго слоў, на працягу двух дзён ён нічога не ведаў пра бацьку. Яшчэ ўчора ў КДБ адмаўлялі, што Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца там. Аднак сёння на гарадскі нумар патэлефанавала дзяжурная адвакатка і паведаміла, што палітык знаходзіцца ўсё ж у следчым ізалятары КДБ. Ён затрыманы ў якасці падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Такім чынам, на сённяшні дзень падазраванымі па справе з’яўляюцца ўжо 19 чалавек

Дзмітрый Арэстовіч кажа, што бацька хворы на цукровы дыябет. Паводле адвакаткі, у яго адсочваюць узровень цукру ў крыві. Аляксандр Арэстовіч маўчыць і ні з кім не размаўляе, дадала яна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства