viasna on patreon

Л.Гаравы звярнуўся са скаргай у Генеральную пракуратуру

2010 2010-12-22T10:05:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Давераная асоба Алеся Міхалевіча, праваабаронца Леанід Гаравы накіраваў у Генеральную пракуратуру скаргу. Актывіст скардзіцца на бяздзеянне органаў правапарадку падчас мірнай акцыі пратэсту 19-га снежня і на тое, што зараз не прадпрымаюцца неабходныя дзеянні па высвятленні асобаў, якія насамрэч учынілі беспарадкі.

Таксама ў скарзе адзначаецца незаконнасць  дзеянняў у дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча – кажа Леанід Гаравы:

- У скарзе я адзначыў, што ўчора ў 4 раніцы быў затрыманы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алесь Міхалевіч. Пра яго затрыманне родным і блізкім не паведамілі. На працягу амаль 30 гадзін Міхалевічу не было прадстаўлена магчымасць звязацца з жонкай і звярнуцца да паслугаў адваката. Толькі сёння раніцай каля 10 гадзін яго жонцы патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што Міхалевіч маўчыць і адмаўляеццца ад ўсялякіх працэсуальных дзеянняў пры адсутнасці адваката.

У скарзе Леанід Гаравы таксама звяртае ўвагу на тое, што праваахоўчыя ворганы, якія ведалі пра мірную акцыю, не забяспечылі ахову Дома урада ад правакацый, і пакінулі адчыненымі дзверы, за якімі, як высветлілася пазней, хавалася група АМАПу.

Праваабаронца патрабуе ад Генпракуратуры прыняць меры для неадкладнага вызвалення Алеся Міхалевіча, усталяваць асобы тых, якія ўчынілі беспарадкі каля Дома ураду і прыцягнуць іх да адказнасці, а таксама правесці ацэнку дзеянняў МУС і КДБ Беларусі падчас правядзення мірнай акцыі пратэсту 19-га снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства