viasna on patreon

У Лондане прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнямі

2010 2010-12-22T09:22:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі прайшоў учора ўвечары перад беларускай амбасадай у Лондане. Акцыя была арганізаваная праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship і сабрала каля 50 чалавек.

На пікеце выступілі вядомы драматург Том Стопард і галівудскі актор Іан МакКеллен. Былі зачытаныя звароты некалькіх вядомых актораў і сцэнарыстаў у падтрымку беларускіх палітвязняў. Перадусім тэатральныя дзеячы патрабавалі ад беларускіх уладаў вызвалення ўдзельнікаў Свабоднага тэатра.

Выступіла сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі распаўсюдзілі заклік да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў без удзела Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, у нядзелю перад амбасадай Беларусі прайшоў пікет салідарнасці з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, арганізаваны беларускай дыяспарай. Урад Вялікай Брытаніі асудзіў гвалт супраць удзельнікаў акцыі пратэсту ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства