viasna on patreon

Мазыр: Галасаванне з кіно, канцэртам і камуналкай

2010 2010-12-18T14:04:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазыры вялікую відовішчную праграму ў дзень выбараў рыхтуе ўчастак №17, які месціцца ў школе №5 – на зайздрасць прагаласаваўшым датэрмінова.

Акрамя канцэртаў, якія выбаршчыкам пакажуць установы культуры горада, на выбарчым участку №17 можна будзе паглядзець кіно, якое прадэманструе “Мазыркінавідэапракат”. Таксама на ўчастку можна будзе паглядзець выставы кніг і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў школы, падсілкавацца ў сталоўцы.

Калі выбаршчыкам няма часу хадзіць на пошту, можна прама на ўчастку падпісацца на перыёдыку альбо купіць газеты. Асабліва цікавымі будуць апошнія нумары “Жыцця Палесся” з агітацыяй за дзейнага прэзідэнта.

Да абеду будзе працаваць бяспройгрышная латарэя, напэўна, названая так у гонар выбараў-2010. Прыцягнуць ўвагу выбаршчыкаў мусяць і дзве акцыі “За здаровую нацыю” і “Малады выбаршчык”. На апошняй нават будуць “чествовать молодых избирателей”. Цікава, як гэта будзе выглядаць?

Арганізатары палічылі, што асаблівую ўвагу выбаршчыкаў можа прыцягнуць кансультацыя спецыяліста "Райжылкамунгасу". І тут ёсць рызыка – выбаршчыкі могуць ператварыць дзень выбараў у дзень незадаволенасці працай гэтай службы. Бо пытанняў, гледзячы па чэргах на прыёме ў райвыканкаме да старшыні Уладзіміра Дворніка, у грамадзян шмат. Напэўна, гараджане захочуць спытаць, чаму дагэтуль не працуе каналізацыя па вул. Заслонава і Бумажкова ў Мазыры? Ці запусцяць яе да вясны? Ці будуць па вясне адбіваць новы асфальт і шукаць замураваныя каналізацыйныя люкі?

Аднак ёсць альтэрнатыва - на гэты ж час прызначаны паказальныя выступы каратыстаў. Напэўна, кажучы жартам, асабліва гаманлівых “вырубяць” на месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

У Мазыры вялікую відовішчную праграму ў дзень выбараў рыхтуе ўчастак №17

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства