Гарадзеншчына: Сігнал з участковай камісіі пра нумараваныя бюлетэні
https://spring96.org/be/news/39534
2010
2010-12-17T18:26:29+0200
2010-12-17T18:26:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pavelichalka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да гродзенскіх назіральнікаў паступіла інфармацыя ад аднога з сябраў участковай камісій па Гродзенскім раёне. Праваабаронцам паведамілі, што на адным з участкаў сябры камісіі нумаравалі бюлетэні ў адпаведнасці са спісам выбаршчыкаў. Выбаршчыкам выдаваліся бюлетэні, на адваротным баку якіх тонкім алоўкам былі прастаўленыя ледзь бачныя нумары. Такім чынам быў парушаны асноўны прынцып выбарчага заканадаўства – ананімнасць галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”