viasna on patreon

Лунна: Скрыня апячатана ненадзейна

2010 2010-12-17T17:10:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urna-dlia-datermin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 снежня ў 10 гадзін раніцы ў памяшканні для галасавання Лунненскага  выбарчага участка №19 (Мастоўскі раён Гроденскай вобласці) старшыня ўчастковай камісіі Віктар Чэрнік у прысутнасці назіральнікаў з АБСЕ адняў паперку, якой заклеена шчыліна на скрыні для датэрміновага галасавання для ўкідвання бюлетэняў, ніколькі яе не пашкодзіўшы. Паперка адстала так, што яе паўторна можна было прымацаваць на тое ж месца без ніякіх прыкмет, што яна ўжо адымалася. Сябра гэтай участковай камісіі ад Партыі БСДГ Лявон Карповіч лічыць, што такім чынам не забяспечваецца надзейнае захаванне скрыні для датэрміновага галасавання ад магчымых фальсіфікацый, а тым самым парушаецца арт. 53 ч. 5 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адносна гэтага факта Лявон Карповіч напісаў адпаведную заяву ў Мастоўскую раённую камісію, у якой просіць ТВК прыняць меры для надзейнага захавання скрыні для датэрміновага галасавання ад магчымага доступу да яе зместу і магчымай фальсіфікацыі выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства