viasna on patreon

Брэст: На выбарчай скрыні нечакана перамясцілася пячатка

2010 2010-12-17T14:32:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrynia-dlia-daterminovaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У брэсцкай сярэдняй школе № 30 размешчаны  два выбарчых ўчастка - № 111 і 113. Як паведаміў назіральнік Андрэй Магер, які прысутнічаў пры апламбіравання скрыняў для датэрміновага галасавання на абодвух участках, праз два дні ім было заўважана, што на скрыні, устаноўленай на ўчастку № 111, пячатка і ліст паперы з подпісамі сяброў выбарчай камісіі размяшчаюцца ў іншым месцы, чым у першы дзень датэрміновага галасавання.

Трэба адзначыць, што папярэдне назіральнік сфатаграфаваў размяшчэнне ліста з подпісамі і пячатку, таму яму было з чым параўнаць.

Андрэй Магер не выключае, што выбарчая скрыня была адчынена, аднак старшыня камісіі на гэтым участку спрабавала запэўніць назіральніка, што пячаткі прысутнічаюць на тым жа месцы, а назіральнік проста памыляецца. Тым не менш, Магер пасля кансультацыі з юрыстамі, дакументальна падрыхтаваў акты аб парушэнні выбарчага заканадаўства і адправіў іх у пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства