Пінск: Медкаледж у лідэрах па галасаванні датэрмінова
https://spring96.org/be/news/39489
2010
2010-12-17T13:44:37+0200
2010-12-17T13:44:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mediki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Трэці дзень датэрміновага галасавання ў Пінску вызначыў агульныя тэндэнцыі развіцця сітуацыі па ходзе галасавання ў горадзе. На чатырох выбарчых участках, якія кантралююць назіральнікі ад дэмакратычных арганізацый, свае галасы аддалі ў сярэднім 6-7% выбаршчыкаў, а на паказальным участку №30 “Установа адукацыі “Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж” прагаласавала ўжо больш за 30%. Пры гэтым, са словаў назіральнікаў, у навучальнай установе паток жадаючых прагаласаваць датэрмінова схлынуў (напэўна, неабходная лічба ўжо дасягнута), а на іншых участках колькасць галасуючых пачынае ўзрастаць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”