viasna on patreon

Магілёў: Назіральнікі фіксуюць масавае галасаванне пад прымусам

2010 2010-12-17T13:37:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Назіральнік на ўчастку для галасавання №42 Андрэй Двігун адзначае, што колькасць прагаласаваўшых датэрмінова за тры дні перавышае 25%. Гэта звязана з тым, што студэнтаў інтэрнатаў, якія адносяцца да гэтага выбарчага ўчастку гоняць галасаваць датэрмінова.

“Сёння колькасць прагаласаваўшых датэрмінова рэзка ўзрасла. Ідуць галасаваць жыхары студэнцкага інтэрната, што размешчаны па адрасу К.Маркса, 10. Таксама накіроўваюць на ўчастак студэнтаў, якія не прапісаны на гэтым участку, але яны ўсё-роўна галасвуюць тут”, - гаворыць Андрэй Двігун.

У Магілёве праваабаронцамі зафіксаваны і іншыя факты, калі жыхароў інтэрнатаў прымушаюць галасаваць датэрмінова.

Так, у інтэрнаце, што размешчаны па адрасу вул.Грышына, 104 і які належыць заводу “Электрарухавік”, галасаваць датэрмінова прымушае намеснік па ідэалогіі гэтага прадпрыемства спадар Саладкоў.

У інтэрнаце, што размешчаны па вуліцы Грышына 102 і які належыць заводу “Тэхнапрыбор”, прымусам да галасавання займаецца камендантка інтэрната Ірына Аляксандраўна.

Дружна ідуць галасаваць на ўчастак №66 жыхары інтэрната, што на Першамайскай, 12. Гэты інтэрнат належыць заводу штучнага валакна імя Куйбышава. Прымушае ўсіх галасаваць камендантка інтэрната Валянціна Мацюшонак.

На ўчастку для галасавання №61 па адрасу Цыалкоўскага, №3 размешчаны інтэрнат каледжа мастацтваў. У выбарчую камісію прыходзіла выхавацельніца гэтага інтэрната Наталля Магноўская і цікавілася звесткамі аб колькі жыхароў гэтага інтэрната, якія яшчэ не прагаласавалі. Трэба адзначыць, што яна з’яўляецца сябрам участковай выбарчай камісіі №50. У гэты ж дзень на ўчастак №61 прыйшла жанчына і прывяла на ўчастак для галасавання двух дзяўчын, каб тыя прагаласавалі датэрмінова. Сама яна назвалася іх куратаркай.

Праваабаронца Уладзімір Краўчанка адзначае: “Сябры камісіі прадастаўляюць звескі аб тых, хто прагаласаваў і аб тых, хто яшчэ гэтага не зрабіў. Як вядома галасаванне – гэта індывідуальная справа кожнага, і прымушаць гэта рабіць датэрмінова ці ў дзень выбараў ніхто не мае права”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства