Транспартная міліцыя правярае аўтобусы, што едуць у Мінск
https://spring96.org/be/news/39482
2010
2010-12-17T11:35:46+0200
2010-12-17T11:35:46+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аўтобусы, якія рухаюцца ў сталіцу з Гродна, правярае транспартная міліцыя. Супрацоўнікі міліцыі пытаюцца пра мэты паездкі і правяраюць у пасажыраў дакументы.
Як паведаміла слухачка Еўрарадыё, іх пасажырскі аўтобус "Гродна — Мінск" міліцыя праверыла на выездзе з Гродна. Таксама міліцыянты спынілі яшчэ некалькі пасажырскіх аўтобусаў, кажа слухачка.