viasna on patreon

Пінск: Сустрэча з Раманчуком больш зацікавіла і выбаршчыкаў, і ідэолагаў

2010 2010-12-17T11:09:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonin-sustr-raman-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 снежня у Пінску адбыліся адразу дзве сустрэчы выбаршчыкаў: з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком і даверанай асобай Віталя Рымашэўскага – Паўлам Севярынцам. Спачатку ў 16.00 у малой зале гарадскога дома культуры прамаўляў Павел Севярынец, потым у 18.00, ужо ў вялікай зале ГДК, выступаў кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.

На сустрэчу з Паўлам Севярынцам прыйшло каля 30 чалавек, у асноўным дэмакартычныя актывісты. Спадар Севярынец пабудаваў сваю прамову на рэкламе партыі БХД і даволі жорсткай крытыцы дзеючага кіраўніка дзяржавы і карупцыйнай сутнасці яго рэжыму. Узамен была прапанавана пабудова дзяржавы на хрысціянскіх каштоўнасцях, татальнае скарэчэнне чыноўнікаў і спецслужбаў, нацыяналізацыя незаконна набытай маёмасці і вяртанне страчаных за савецкім часам банкаўскіх укладаў. Пасля выступу прадстаўнік БХД чакаў правакацыйных пытанняў ад апанентаў, аднак пінскія ідэолагі праігнаравалі дадзеную сустрэчу. Таму толькі пасля працяглай замінкі ад пінчукоў паступіла некалькі канкрэтных эканамічных пытанняў, на якія Павал Севярынец адказаў загатоўкамі. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя былі запрошаны 19 снежня на плошчу бараніць вынікі выбараў.

На сустрэчу з Яраславам Раманчуком прыйшло ўжо каля 300 пінчукоў. Да яе пінскі аддзел ідэалогіі праявіў больш увагі: на сустрэчу прыйшлі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі ААТ “Палессе” і кіраўніца гарадской арганізацыі БРСМ, якія селі ў розных кутах зала. Яраслаў Раманчук на прыкладзе беларускіх семьяў з розных слаёў грамадства даволі даступна растлумачыў перавагі сваёй выбарчай праграмы і адлюстраваў “балявыя” кропкі дзеючай сістэмы, у якіх неабходна тэрмінова праводзіць рэформы. Асобна былі агучаны перспектывы, датычныя пенсіянераў. Калі прыйшоў час дыскусіі, актывізаваліся палітычныя апаненты. Ідэолагі спрабавалі задаць нязручныя пытанні, аднак нешта не пайшло, і прысутныя пачалі адкрыта смяяцца з падрыхтаваных пытанняў. Тады пайшоў у ход запасны варыянт, слова далі маладому пінчуку, які з крыкам “Я нічога не зразумеў, і таму сыходжу!” узмахнуў рукоў і пайшоў да выхаду, аднак яго ніхто не падтрымаў. І толькі праз хвілін дзесяць с залы паціху сыйшлі і самі ідэолагі. Спадар Раманчук яшчэ накаторы час адказваў на пытанні прысутных, а потым запрасіў прыйсці адсвяткаваць дзень выбараў на плошчу 19 снежня.

Цікава, што пінскія ідэолагі рэкамендавалі ветэранам не прыходзіць на сустрэчы з альтэрнатыўнымі кандыдатамі, каб не ўтвараць масавасці. Магчыма таму без групы падтрымкі іх спектакль не ўдаўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства