viasna on patreon

Маладэчна: Актывіст з партрэтам кандыдата – міліцыя з аўтаматамі

2010 2010-12-17T10:13:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shulzicki-maladechna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанская міліцыя ізноў адзначылася тым, што затрымала актывіста, які размяшчаў агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты. 16 снежня ў памяшканні міні-рынка “1000 дробязяў” Уладзь Шульжыцкі (на фота) размясціў плакат Рыгора Кастусёва. Не паспеў ён далёка адыйсціся, як убачыў супрацоўнікаў міліцыі з аўтаматамі. Яны адразу затрымалі хлопца і даставілі ў аддзяленне міліцыі.

Ужо ў аддзяленні ахоўнікі парадку сталі спраўджаць, ці на законных падставах Уладь размяшчаў агітацыйныя матэрыялы на міні-рынку. Цікава, што на тым самым месцы ўжо даўно віселі плакаты іншых кандыдатаў, але на гэта міліцыянеры не звярталі ўвагі.

Пасля таго, як высветлілася, што міні-рынак вызначаны для размяшчэння агітацыі райвыканкамам, Уладзя адпусцілі, не складаючы пратакола.

Такім чынам, гэта было ўжо трэцяе падобнае затрыманне ў Маладэчне падчас перадвыбарчай кампаніі. Хочацца спадзявацца, што наша міліцыя калі-небудзь з такім імпэтам і аператыўнасцю стане рэагаваць на сапраўдныя правапарушэнні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства