Затрыманыя актывісты кампаніі "Грамадзянін"
https://spring96.org/be/news/39467
2010
2010-12-17T09:50:56+0200
2010-12-17T09:50:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Трое актывістаў кампаніі "Грамадзянін" знаходзяцца ў міліцыі Савецкага раёну Мінска. Яны цягам дня раздавалі на выбарчых участках Мінска ўлёткі з выгляду падобныя на позвы ў міліцыю.
У тэксце ўлётак пералічваліся артыкулы Выбарчага кодэксу, за парушэнне якіх прадугледжана крымінальная і адміністрацыйная адказнасць. Напрыканцы тэксту быў заклік не парушаць выбарчае заканадаўства.
Траіх актывістаў кампаніі — Ягора Марчыля, Кірыла Багданчука і Юрыя Песінскага — затрымалі супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску. Затрыманыя паспелі перадаць, што на іх складаюць пратаколы, але ў чым іх абвінавачваюць пакуль невядома, бо сувязь з імі абарвалася, а ў міліцыі адмаўляюцца даць якую-небудзь інфармацыю.