viasna on patreon

Слонім: Замест абеду – агітацыя за Лукашэнку

2010 2010-12-16T16:33:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piescisslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чацвер, 16 снежня, у Слоніме ў кінатэатры “Мір” выступаў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Вітольд Песціс, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі.

У абедзены перапынак каля 50 чалавек сілком загналі на гэту сустрэчу, пазбавіўшы магчымасці падсілкавацца. Найбольш у залі было супрацоўніц раённага вузла сувязі, што знаходзіцца недалёка ад кінатэатра “Мір”.

Выступоўца спыніўся на дасягненнях Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прасіў слонімцаў прагаласаваць за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Спадар Песціс папярэдзіў прысутных, што калі яны не прагаласуюць за Лукашэнку, то могуць “вярнуцца 1990-я гады, калі не працавалі заводы і фабрыкі, калі людзі співаліся без працы”.

Прадставіў слонімцам спадара Песціса загадчык ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў. Спадар Лапікаў з першых слоў свайго выступлення казаў, што слонімцы ўжо вызначыліся, за каго галасаваць, каб зберагчы у краіне стабільнасць і спакой.

Ніводнага пытання даверанай асобе Лукашэнкі ніхто з прысутных не задаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства