viasna on patreon

Петрыкаў. Галоўнае на выбарах - буфеты і канцэрты

2010 2010-12-16T12:00:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samadziejnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета “Петрыкаўская навіны”: “выбары для многіх грамадзян менавіта святам і з’яўляюцца. Так ужо склалася дзесяцігоддзямі, бо гарантаванае Канстытуцыяй права выбіраць у нашага народа – адно з асноўных грамадзянскіх каштоўнасцяў”. Пра ход кампаніі карэспандэнт раёнкі спытаўся ў старшыні раённай камісіі. І той адказаў, што на сябрах камісіі ляжыць вялікая адказнасць - маральная і перад законам, і таму падбіралі для працы ў камісіях людзей з вопытам. Старшыня камісіі, па ўсім відаць, чалавек вопытны і бесстаронні, і ведае заканадаўства пра роўнасць уіх кандыдатаў: “Маё меркаванне як звычайнага выбаршчыка – што называецца, погляд збоку, дык гэта, што некаторым кандыдатам, так, натуральна, падалося, удзел у кампаніі па выбарах увогуле патрэбен для своеасаблівага піяра – не больш. Можа, для задавальнення амбіцый, а можа, вылучэнец на заняцце пасады кіраўніка дзяржавы меў іншыя намеры – дакладна невядома ды і не раю на гэтым засяроджваць увагу. Галоўнае для нас, членаў камісій, стварыць выбаршчыкам аптымальныя ўмовы для галасавання і забяспечыць законнасць на ўсіх этапах выбарчай кампаніі”.

Напрыканцы гутаркі старшыня камісіі запрасіў выбаршчыкаў на ўчасткі і паабяцаў “сапраўды святочных уражанняў”. І распавёў, што “на ўчастках для галасавання ў дзень выбараў традыцыйна будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, а таксама шырока прадстаўлены гандаль харчовымі таварамі і іншай прадукцыяй. Так што час на ўчастку для галасавання не пройдзе марна”.

Выходзіць, час не пройдзе марна - буфеты і канцэрты падрыхтаваны, а кандыдаты “ідуць для піяру” і не варта наогул звяртаць на іх увагу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства