viasna on patreon

Магілёў: Колькасць галасуючых датэрмінова на ўчастку павялічылася на другі дзень у тры разы

2010 2010-12-16T09:25:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-rabochyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Колькасць галасуючых датэрмінова на выбарчым участку №53 г.Магілёва павялічылася на другі дзень у тры разы. Пра гэта паведамляе назіральнік Аляксей Паўлоўскі.

Аляксей прыводзіць статыстыку паводле якой у першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала ўсяго 20 чалавек, а на другі дзень прагаласаваўшых было ўжо 60 чалавек.

“Колькасць выбаршчыкаў, павялічылася ў сувязі з тым, што рабочых завода “Тэхнапрыбор” начальства накіравала галасаваць датэрмінова. На выбарчым участку знаходзяцца два інтэрнаты, у якім пражываюць рабочыя прадпрыемства, а ў камісіі сядзяць супрацоўнікі аддзела кадраў “Тэхнапрыбора”, якія падаюць звесткі на прадпрыемства аб тых, хто яшчэ не прагаласаваў. Думаю, што заўтра колькасць галасуючых датэрмінова будзе яшчэ большая”, - адзначае Аляксей Паўлоўскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства