viasna on patreon

Магілёў: БРСМ у дзень выбараў будзе раздаваць падарункі

2010 2010-12-16T09:10:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №53 г.Магілёва член выбарчай камісіі і адначасова член БРСМ не дала прагаласаваць дзяўчыне, якой споўнілася 18 год і якая ўпершыню прыйшла на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць.

“Жанчына сказала, каб гэтая дзяўчына прыходзіла галасаваць 19 снежня, непасрэдна ў дзень выбараў, бо ў гэты дзень актывісты БРСМ будуць даваць падарункі тым выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню”, - гаворыць назіральнік Аляксей Паўлоўскі.

“На мінулых выбарах была такая ж самая сітуацыя, але пасля таго, як я падаў скаргу ў раённую выбарчую камісію з нагоды таго, што члены БРСМ падкупаюць такім шляхам выбаршчыкаў выдача падарункаў скончылася, - працягвае Аляксей Паўлоўскі, - чаму, напрыклад, на ўчастку не можа стаць давераная асоба любога дэмакратычнага кандыдата, альбо прадстаўнік апазіцыйнай партыі і таксама выдаваць такія падарункі?”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства