viasna on patreon

Адсутнасць дакладных працэдур: недапрацоўка ці свядомы крок ЦВК?

2010 2010-12-16T11:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Пасля першага дня датэрміновага галасавання дакладна выявілася праблема неўрэгуляванасці працэдуры захаванасці скрыняў, а таксама працэдуры апячатвання пакояў, у якіх яны знаходзяцца. Не ўрэгулявана таксама і месца знаходжання супрацоўнікаў міліцыі на ўчастках для галасавання.

Згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі для працы ўчастковых камісій, зацверджанымі Пастановай ЦВК, спісы для галасавання і іншыя матэрыялы па выбарах павінны штодня пасля заканчэння галасавання (з 14.00 да 16.00 і з 20.00 да 10.00) змяшчацца ў спецыяльныя металічныя шафы ці сейфы і апячатвацца старшынёй камісіі ці ягоным намеснікам. Захаванасць скрыняў для галасавання і іншых матэрыялаў павінна забяспечвацца выбарчай камісіяй, але якім чынам -- Метадычныя рэкамендацыі пра гэта нічога не гавораць. Таксама як і не адказваюць на пытанні: ці павінны апячатвацца пакоі выбарчых участкаў пасля завяршэння галасавання, кім і як.

Няма ў Метадычных рекамендацыях і інфармацыя аб тым, дзе пасля заканчэння галасавання павінен знаходзіцца дзяжурны супрацоўнік міліцыі. Назіральнікі паведамляюць аб тым, што вельмі часта супрацоўнікі міліцыі застаюцца на ноч у пакоях, дзе стаяць скрыні для галасавання і захоўваюцца выбарчыя бюлетэні. Верагодна, што ёсць адмысловы загад ці інструкцыя МУС аб парадку аховы грамадскага парадку і выбарчых скрыняў, а таксама іншых матэрыялаў падчс правядзення датэрміновага галасавання, але да ведама беларускай грамадскасці гэтыя ведамасныя дакументы не даведзены.

Не назірался і аднолькавага падыходу да апячатвання дзярэй пакояў, дзе праводзіцца галасаванне. Некаторыя камісіі іх апячтвалі, некаторыя проста зачынялі, зафіксаваны факты, калі апячтваўся толькі адзін уваход на ўчастак, пры том, што іншыя ўваходы-выхады заставаліся неапячатанымі.

Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” лічаць, што адсутнасць дэталізацыі працэдур захаванасці выбарчых скрыняў, апячатвання пакояў для галасавання і вызначэння месцаў знаходжання супрацоўнікў міліцыі, якія ажыцяўляюць ахову грамадскаага парадку і дзяжурствы на ўчастках для галасавання, з’яўлюяцца значнай хібай выбарчага заканадаўства і недапрацоўкай Цэнтральнай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства