viasna on patreon

Пінск: Адкуль анамальная лічба ў першы дзень датэрміновага галасавання?

2010 2010-12-15T14:31:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracentyrastuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пінскім участку для галасавання № 30 - “Установа адукацыі “Пінскі медычны каледж” - прыпісана 1 055 выбаршчыкаў. З іх датэрмінова прагаласавалі 14 снежня  211 чалавек -  то бок, роўна 1/5 ці 20%. Такая анамальная лічба здзіўляе назіральнікаў – няўжо ў навучэнцаў каледжу такое “шалёнае” жаданне пакінуць горад у дзень асноўнага галасавання!

Тым больш, па інфармацыі назіральнікаў з іншых чатырох выбарчых участкаў, у першы дзень датэрміновага галасавання там прагаласавала не больш за 1,5% ад агульнай колькасці прыпісаных выбаршчыкаў.

Назіральнікі адзначаюць, што прыемна здзівіў іх участак № 21, што месціцца ў адміністратыўным будынку ААТ “Будтрэст №2”, - ён абсталяваны празрыстымі скрынямі для галасавання.

У горадзе 10 сябраў БХК і партыі “Справядлівы свет” акрэдытаваліся ў якасці назіральнікаў на 5 выбарчых участках. Па словах дэмакратаў, у першы дзень датэрміновага галасавання на кантралюемых імі участках ніякіх надзвычайных здарэнняў не адбывалася. Сябры  камісій без праблем давалі неабходную інфармацыю. Нават  колькасць выбаршчыкаў, прыпісаных да адпаведнага ўчастку, гэтым разам не стала “сакрэтнай інфармацыяй”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства