Скандал на выбарчым участку ў Мінску
https://spring96.org/be/news/39268
2010
2010-12-15T13:48:12+0200
2010-12-15T13:48:12+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябры «Маладой Беларусі» Павел Пракаповіч, Вікторыя Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага заканадаўства на датэрміновым галасаванні ў Цэнтральным раёне сталіцы. Пра гэта «НН» паведаміў лідар арганізацыі Артур Фінькевіч. Здарэнне адбылося па адрасе Піянерская, 37, на ўчастку для галасавання №37. Паводле словаў Фінькевіч,
моладзь зафіксавала як падчас абедзеннага перапынку ўрну выносілі ў іншае памяшканне. Пры гэтым доступ да яе мелі людзі, што не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі.
Фінькевіч паведаміў, што на месцы ўжо знаходзіцца здымачная група СТВ. Нібыта збіраецца туды прыехаць і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.