viasna on patreon

Гродна: Міліцыя сарвала пікет супраць датэрміновага галасавання

2010 2010-12-15T09:59:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева з Гродна Алег Калінкоў і Кірыл Семянчук зладзілі каля будынку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту пікет супраць датэрміновага галасавання. Яны трымалі ў руках плакат на якім было напісана: “Студент, не ходи на досрочное голосование!”. Праз паўгадзіны да пікетоўшчыкаў пад’ехала міліцэйская машына. Калінкову і Семянчуку прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, дзе ў іх праверылі дакументы, перапісалі даныя, пасля чаго адпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства