viasna on patreon

Полацк: Датэрміновае галасаванне -- шыхтамі

2010 2010-12-15T09:32:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saldaty-galasav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У першы дзень датэрміновага галасавання ў Полацку выяўлены факты ціску на выбаршчыкаў.

Так, да некалькіх індывідуальных прадпраймальнікаў ячшэ загадзя прыходзілі людзі з падатковай інспекцыі і  настойліва рэкамендавалі ім прагаласаваць датэрмінова. У выпадку адмовы ад датэрміновага галасавання празрыста папярэджвалі пра магчымасць хуткіх праверак.

Датэрмінова ў першы ж дзень прагаласавалі і вайскоўцы з часткі 49510. Яны прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце.

У бюджэтных установах адміністрацыя павінна штодня справаздачыцца пра тое, колькі работнікаў ужо прагаласавалі. Пры гэтым настойлівыя рэкамендацыі ісці на датэрміновае галасаванне спалучаюцца з пажаданнямі добра падумаць над выбарам і зрабіць яго з усёй адказнасцю.

А работнікаў Полацкага ваенкамата  ў аўторак на гадзіну раней адправілі з працы, зразумела з умовай, што яны сёння ж прагалауюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства