viasna on patreon

Орша: Камісія атрымала бюлетэняў больш, чым прадугледжана законам

2010 2010-12-14T16:03:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/blanki-stosy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад групы выбаршчыкаў Ігар Казмерчак накіраваў скаргу ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Падставай стаў факт перавышэння дапушчальнай колькасці атрыманых бюлетэняў над колькасцю выбаршчыкаў.

Як кажа заяўнік, у адпаведнасці з п.5 арт.72 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, колькасць вырабленых бюлетэняў не можа быць меншай за колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5 працэнтаў ад колькасці выбаршчыкаў. Канкрэтную колькасць вырабляемых бюлетэняў вызначае адпаведная камісія.

Па наяўных у Аршанскай гарадской выбарчай камісіі дадзеных, у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па Оршы ўключана 97699 чалавек. Колькасць запасных бюлетэняў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам не павінна перавышаць 5% ад колькасці выбаршчыкаў г.зн. па горадзе Оршы не больш за 4885 бюлетэняў. Адпаведна, колькасць атрыманых бюлетэняў гарадской выбарчай камісіяй не павінна перавышаць 102584 бюлетэняў. Разам з тым, Аршанскай гарадской выбарчай камісіяй замест устаноўленых  законам не больш 102584, атрымана 103500, г.зн. на 916 бюлетэняў больш.

Пасля размеркавання бюлетэняў па ўсіх выбарчых участках, высветлілася, што засталіся лішнія бюлетэні. Пры падліку сябрамі камісіі, колькасць незапатрабаваных бюлетэняў склала 2152.

У такой сітуацыі назіральнік хацеў бы атрымаць адказ ад ЦВК на пытанне, на якой падставе Аршанская гарадская выбарчая камісія атрымала бюлетэняў больш, чым патрабуецца па закону.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства