viasna on patreon

Спазніліся на дзве хвіліны - не пусцілі на паседжанне

2010 2010-12-14T14:40:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікаў ад АБСЕ, якія спазніліся на дзве хвіліны, не пусцілі на паседжанне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, што адбывалася 13 снежня.

Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў у якасці назіральніка на гэтым паседжанні.

“Я паведаміў назіральнікам ад АБСЕ аб тым, што сябра Магілёўскай абласной выбарчай камісіі і прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Парфёнаў будзе дамагацца, каб у парадак дня былі ўключанны пытанні аб дадатковай апячатцы скрыняў для галасавання і аб тлумачэнні рашэння №53 Цэнтрвыбаркама, паводле якога назіральнікам будзе прадастаўлена рэальная магчымасць назіраць за падлікам галасоў, то бок, каб сябры камісіі растлумачылі, што пад гэтым разумеецца”, - гаворыць праваабаронца.

Перад паседжаннем Уладзімір Парфёнаў паказаў свае прапановы старшыні абласной выбарчай камісіі Валерыю Бераставу.

“Той пасля іх прачытання змяніўся ў твары і прыняў рашэнне не пускаць прадстаўнікоў АБСЕ на паседжанне, хутчэй за ўсё з-за таго, каб яны не бачылі працэсу абмеркавання гэтых прапановаў, - лічыць Барыс Бухель. - Тым больш, што не пускаць іх была нагода – назіральнікі знаходзіліся на іншай сустрэчы і спазніліся на паседжанне камісіі на некалькі хвілін”.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства