viasna on patreon

Магілёў: Пасля афіцыйнага адкрытага паседжання абласной камісіі пачалося закрытае

2010 2010-12-14T14:07:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/neturbavac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, што адбылося 13 снежня і на якім прысутнічалі назіральнік Барыс Бухель і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч, сябры ўчастковай выбарчай камісіі сабраліся ў адным з кабінетаў.

Напэўна, каб вырашыць яшчэ адно арганізацыйнае пытанне – хто, дзе і чым будзе займацца ў дні выбараў, як лічыць назіральнік.

“Пасля таго, як паседжанне камісіі скончылася, шляхам падману старшыня камісіі сказаў, каб усе сябры камісіі сабраліся ў адным з кабінетаў “на хвілінку”, якая расцягнулася хвілін на 15. Мяне і журналіста Уладзіміра Лапцэвіча на гэтае паседжанне не запрасілі”, - распавядае Б.Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства