viasna on patreon

Праваабаронца Павел Левінаў – за байкот датэрміновага галасавання

2010 2010-12-14T13:45:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lievinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правозащитник Павел Левинов

Правозащитник Павел Левинов

Віцебскі праваабаронца распаўсюдзіў 960 уласных улётак  з заклікам не хадзіць на прэзідэнцкія выбары датэрмінова. Іх знойдуць у сваіх паштовых скрынях жыхары  выбарчага ўчастка №35 Першамайскага раёна.

Павел Левінаў распавёў, што падаваў заяўку на пікет – каб агітаваць за байкот датэрміновага галасавання:

- Я планаваў акцыю на 12 снежня, але ў адміністрацыі Першамайскага раёна мне адмовілі.  Тады я і вырашыў звярнуцца да кожнага выбаршчыка з дапамогай  улётак. У іх напісана, што на ўчастку №35, і не толькі на ім адным, парушаецца выбарчае заканадаўства. І адно з такіх парушэнняў – калі прымушаюць галасаваць датэрмінова.

Паводле скаргі Паўла Левінава ў ЦВК, быў выключаны са складу ўчастковай камісіі №35 намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства  “Віцебскхлебпрам” Андрэй Маркоўскі. Спадара Маркоўскага ўжо паспелі былі прызначыць старшынём  камісіі, але высветлілася, што подпісы за яго вылучэнне ў камісію збіраліся незаконна. Праваабаронца і сам збіраўся стаць сябрам камісіі – але яго туды не дапусцілі.

Забарону на пікет пра байкот датэрміновага галасавання Павел Левінаў лічыць “трывожным сігналам” – ён не выключае рэпрэсій з боку ўладаў за сваю грамадзянскую пазіцыю. Днямі ён напісаў ліст у пракуратуру, у якім папярэдзіў, што яму вядома пра магчымыя правакацыі. Папярэдні досвед схіляе яго да думкі, што ў апошні тыдзень прэзідэнцкай выбарчай  кампаніі  ён можа па надуманай прычыне апынуцца пад арыштам. Бо і ў 2007 годзе напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы,  і ў 2008 годзе напярэдадні парламенцкіх выбараў праваабаронцу затрымлівалі нібыта за нецэнзурную лаянку і трымалі пад арыштам па некалькі сутак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства