viasna on patreon

Салігорск: Падчас сустрэчы з Някляевым выбаршчыкі скардзіліся на прымус да датэрміновага галасавання

2010 2010-12-14T13:22:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaklijeu-saligorsk1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулыя выходныя ў Салігорску планаваліся сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты Алесем Міхалевічам і Уладзімірам Някляевым. Але ж да сталіцы шахцёраў даехаў толькі апошні.

Не надта заўважаныя ў Салігорску прыкметы лібералізацыі апошніх месяцаў можна было больш поўна выявіць падчас прыезду спадара Някляева. На ўездзе ў горад кандыдата сустракаў картэж аўтамабіляў з агітацыйнымі сцяжкамі. Калону легкавікоў узначальваў запрэжаны воз з транспарантамі і сцягамі. На ўваходзе ў Гарадскі Палац культуры кандыдата сустрэлі з блінамі, мёдам і смятанай. У фае палацу раздаваліся музычныя дыскі з песнямі на словы Някляева, а таксама розныя агітацыйныя матэрыялы.

Маштабна праведзеная салігорскай камандай Някляева папярэдняя агітацыйная кампанія мела свае вынікі - колькасць выбаршчыкаў на сустрэчы з лідэрам кампаніі "Гавары праўду!" была больш чым у два разы вышэйшая, як на сустрэчах з іншым дэмакратычнымі кандыдатамі. Аднак найбольш аптымістычныя прагнозы не спраўдзіліся, бо сабраць поўную залю ў салігорскага штабу Някляева ўсё ж не атрымалася.

Двухгадзінная размова з кандыдатам у Прэзідэнты праляцяла досыць хутка. Адчуваўся паэтычны досвед сустрэч Уладзімера Някляева з вялікімі аўдыторыямі. Сур'ёзных інцыдэнтаў і спробаў зрыву мерапрыемства з боку "штатных правакатараў" практычна не было, хоць у залі іх знаходзілася досыць шмат. Сярод прысутных была заўважана і кіраўніца ідэалагічнага аддзелу Салігорскага райвыканкаму спадарыня Жукава, якая атрымала сваю порцыю крытыкі ад наведвальнікаў мерапрыемства.

Асобна прагучала тэма прымусу да датэрміновага галасавання. Многія жыхары гораду наўпрост на сустрэчы пачалі агучваць такія факты. Доўгатэрміновы назіральнік БХК Леанід Мархотка ў сваю чаргу заклікаў усіх паведамляць яму прозвішчы і пасады адказных за гэта асобаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства