viasna on patreon

Бялынічы: Замест участка -- усе на сустрэчы з дэлегатам Усебеларускага сходу

2010 2010-12-14T10:51:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialunichu-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 снежня адбылось пасяджэнне Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні разглядалася пытанне гатоўнасці выбарчых участкаў для правядзення галасавання.

Старшыня раённай камісіі, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава паведаміла, што ўсе выбарчыя ўчасткі ў Бялыніцкім раёне гатовы да правядзення выбараў. Усяго ў раёне створана 20 выбарчых участкаў, у спісы для галасавання ўнесена 16345 выбаршчыкаў. Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі перададзена 17046 выбарчых бюлетэняў -- да 5 % бюлетэней выдадзена дадаткова. Найбольш буйныя ўчасткамі для галасавання ў Бялыніцкім раёне размешчаны ў гарадскім пасёлку Калінінскі, Мічурынскі і Савецкі, на кожным з якіх зарэгістравана больш за дзве тысячы выбаршчыкаў.

Па словах Ірыны Фурсавай, пры Бялыніцкай раённай камісіі зарэгістравана 6 назіральнікаў, яшчэ 102 назіральнікі будуць назіраць за працай участковых выбарчых камісій. За кожнай участковай камісіяй замацаваны аўтобусы, легкавыя аўтамабілі. Рашэннем Бялыніцкага райвыканкама выдзелена тэхніка для расчысткі дарог падчас правядзення выбараў, праверана вулічнае асвятленне. Усім выбаршчыкам раёна накіраваны запрашэнні на ўдзел у выбарах. Зараз участковыя выбарчыя камісіі займаюцца тым, што прымаюць заяўкі аб удзеле ў галасаванні на даму. З 14 снежня на ўсіх выбарчых участках Бялыніцкага раёна, акрамя № 4, будзе арганізаванае датэрміновае галасаванне. Ва ўчастковых камісіях раёна знаходзіцца 19 скрынь для датэрміновага галасавання, 20 – для галасавання ў дзень выбараў, 49 – для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў.

Свой каментарый дае назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі Барыс Вырвіч:

- Згодзен, што па падтрыхтоўцы да выбараў выбарчых участкаў праведзена пэўная праца. Аднак маю вялікі сумнеў, што ўсё будзе таксама так добра ў працы ўчастковых камісій. Спашлюся на канкрэтны прыклад: 13 снежня ў 14.10 я прыйшоў на Вялікамашчаніцкі выбарчы ўчастак № 17 (на фота), каб зарэгістравацца ў якасці назіральніка. Справа ў тым, што я нарадзіўся і жыву ў аграгарадку Вялікая Машчаніца, таму мне цікава, як будуць праходзіць выбары на маёй малой радзіме. Згодна раскладу працы, участковыя выбарчыя камісіі ў будныя дні павінны працаваць з 14-00 да 16-00, пакуль не пачнецца датэрміновае галасаванне. Якое ж было мае здзіўленне, калі я нікога ў кабінеце, дзе месціцца ўчастковая выбарчая камісія, не ўбачыў. Я чакаў каля пяці хвілін, а тады запытаўся ў школьнай прыбіральшчыцы (Вялікамашчаніцкі ўчастак для галасавання месціцца ў памяшканні мясцовай школы), дзе падзеліся сябры камісіі. Яна паведаміла, што ў школьнай сталовай адбываецца сустрэча з дэлегатам 4 Усебеларускага народнага сходу, намеснікам дырэктара ААТ “Новая Друць” Любоўю Сілковай, усе там. У рэшце рэшт прыбіральшчыца нарэшце паклікала сакратара ўчастковай выбарчай камісіі Галіну Атрошкіну, якая зарэгістравала мяне ў якасці назіральніка. Праўда, пры гэтым яна чамусьці зрабіла ксеракопію майго пашпарта, што наогул не прадугледжана Выбарчым кодэксам. Аб якой арганізацыі працы ўчастковых выбарчых камісій можна казаць, калі людзі не знаходзяцца на сваім працоўным месцы  і гэта пры тым, што я ў суботу 11 снежня папярэдзіў намесніка старшыні і сакратара ўчастковай выбарчай камісіі, што буду рэгістравацца на Вялікамашчаніцкім участку для галасавання ў якасці назіральніка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства