Кіраўск: Сустрэцца з даверанай асобай Рымашэўскага прыйшлі міліцыянер і аператар
https://spring96.org/be/news/39095
2010
2010-12-13T18:32:44+0200
2010-12-13T18:32:44+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kresly.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Шэлег, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, наведаў 12 снежня Кіраўск. На сустрэчу, якая была запланавана ў будынку ліцэя, ніхто з кіраўчан не прыйшоў, акрамя аднаго супрацоўніка міліцыі і відеааператара.
- Мы спазніліся даць абвестку пра сустрэчу, таму жыхары Кіраўска на яе не прыйшлі, - распавядае Вячаслаў Шэлег. – Але затое прысутнічаў міліцыянер і чалавек з камерай, якія не прадставіліся. Аператар здымаў нас увесь час, што мы там знаходзіліся. Паколькі кіраўчане не прыйшлі на сустрэчу, мы крыху паразмаўлялі з гэтымі людзьмі і з’ехалі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”