viasna on patreon

Слонім: Ідэолаг пытаўся ў Някляева пра котку

2010 2010-12-13T14:38:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-agit-niekl-3-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым, якая праходзіла ў кінатэатры “Мір” у суботу, 11 снежня, сабралася больш за 100 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі ў Слоніме.

За гадзіну да сустрэчы каля кінатэатра быў наладжаны пікет — сланімчанам раздавалі агітацыйныя матэрыялы. Пікет з музыкай з’явіўся і каля гарадскога рынку.

Сустрэча праходзіла роўна дзве гадзіны, і слонімцы маглі задаць кандыдату вельмі шмат розных пытанняў. А вось пытанне пра котку, якую нібыта кандыдат задушыў у дзяцінстве, якое задаў супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Канстанцін Дзятчык, прысутныя проста абсвісталі. А адна жанчына з зала крыкнула: “Тут людзей забіваюць, а вы маўчыце, а ты пра катоў пытаешся!” .

Але ў цэлым сустрэча прайшла спакойна, а пасля заканчэння яе, слонімцы падзякавалі кандыдату моцнымі апладысментамі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымках: Падчас сустрэчы з Уладзімірам Някляевым у Слоніме і пікет каля кінатэатра “Мір”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства