Агітацыйны абсурд па-пінску: Нараджэнне тройні – таксама заслуга Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/39041
2010
2010-12-13T11:45:35+0200
2010-12-13T11:45:35+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-trojnia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Піншчыне ўпершыну за апошнія пяць года нарадзілася тройня. Жыхарка Пінскага раёна нарадзіла адразу трох дзетак. Шчаслівую маці ў радзільні наведалі намеснік старшыні выканкаму, старшыня райкама прафсаюзаў АПК і старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь”.
Газета “Полесская правда”, у сваім № 98 ад 11 снежня, апісваючы гэтую падзею, прывяла словы намесніка старшыні райвыканкаму: “Событие для Пинщины знаменательное. И интересно, что случилось это как раз в первый день работы IV Всебелорусского народного собрания, во время доклада Президента, который, в частности, говорил и о демографической ситуации в стране, о политике, проводимой по поддержке многодетных семей. И наш район сразу же «откликнулся»!”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”