viasna on patreon

Горкі: “Ленінскі шлях” у выразах не саромеецца

2010 2010-12-08T11:11:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gorki-lenin-shliah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Горацкая раённая газета “Ленінскі шлях”, заснавальнікам якой з’яўляецца горацкі райвыканкам, працягвае дыскрэдытаваць дэмакратычных кандыдатаў. Так, у №104 за 4 снежня 2010 года, з’явіўся артыкул “Сделать жизнь лучше”, у якім апублікавана тры меркаванні мясцовых жыхароў пра выступы кандыдатаў у прэзідэнты і іх праграмы.

Трэба сказаць, што Н.Сцепянкова, якая падпісалася пад артыкулам, як і яе суразмоўцы, не выбіралі выразы. За каментаром з нагоды выступаў кандыдатаў аўтарка артыкула звярнулася да дырэктара дзіцячага саду, выкладчыка Горацкай акадэміі і супрацоўніцы банку.

Паводле “Ленінскага шляху”, дырэктарка детсада спадарыня Марчанка не пачула ў выступах кандыдатаў канструктыўнай крытыкі, а толькі адны плёткі; выкладчык акадэміі спадар Кокіц баіцца, што кандыдаты могуць не дапусціць правядзення ў Горках “Дажынак” і спыняць пабудову ў гэтым горадзе Лядовай арэны, куды выкладчык марыць схадзіць усёй сям’ёй; а супрацоўніца банку, прозвішча якой не напісана, увогуле назвала кандыдатаў  “оторванными от жизни марионетками”.

Адметным з’яўляецца тое, што пад сабранымі ў артыкуле эпітэтамі на адрас кандыдатаў -“Удручающее впечатление”, “несерьезные обещания”, “некрасиво”, “непорядочно”, “непонятный максимализм” прозвішчы дэмакратычных кандыдатаў у артыкуле наогул не ўзгадваюцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства