viasna on patreon

“Калінкавіцкая навіны”: “Мы выбіраем Аляксандра Лукашэнку”

2010 2010-12-08T10:47:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalinkavichy-gazeta-lukash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Калінкавіцкія навіны” працягвае агітацыю за дзеючага прэзідэнта, узгадваючы пра альтэрнатыўных кандыдатаў толькі ў адмоўным рэчышчы. Чарговая публікацыя газеты мае вельмі красамоўную назву: “Мы выбираем Александра Лукашенко”.

У газеце “Калінкавіцкія навіны” (заснавальнікі Калінкавіцкі райвыканкам і Савет дэпутатаў) ад 4 снежня №137 на першай старонцы надрукаваны два матэрыялы, прысвечаныя выбарам прэзідэнта РБ. Адзін з іх на тэму трэнінгу, які прайшоў 2 снежня ў СШ №1 Калінкавіч сярод старшынь і сябраў участковых камісій (“Тренинг участковых комиссий”). Мерапрыемства было арганізавана, заяўляе газета, каб выбары “стали ещё более свободными и демократичными”. Як паведамляе аўтар матэрыяла нехта Дзяніс Варажун, “было разыграно несколько ситуаций: проведение досрочного голосования, действия членов комиссии и её председателя в день выборов, подсчёт голосов и т. д.” Напрыканцы публікацыі цытуюцца словы старшыні раённай камісіі Алега Макушынскага, адрасаваныя прысутным: “Мы обязаны с вами, руководствуясь национальным законодательством, обеспечить прозрачные, свободные и демократичные выборы Президента Республики Беларусь”.

Як выконваецца нацыянальнае заканадаўства, праяўляецца празрыстасць, свабода і дэмакратыя ў пытанні выбараў  у Калінкавіцкім раёне можна зразумець, не перагортваючы нават першую старонку “Калінкавіцкіх навін”. Ніжэй змешчана публікацыя пад красамоўнай назвай з чарговай порцыяй дыфірамбаў для дзеючага прэзідэнта і знішчальнай крытакай усіх альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты: “Мы выбираем Александра Лукашенко”. Падпісаны матэрыял “жалезным электаратам” – пенсіянерам, ветэранам вайны.

Публікацыя пачынаецца з цытавання біблейскай прымаўкі на адрас канкурэнтаў дзеючага прэзідэнта: “В чужом глазу соринку вижу, а в собственном – бревна не замечаю”. Вось як зразумеў выступы альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты аўтар артыкула, старшыня савета ветэранаў Азарыцкага пассавета Уладзімір Макатраў: “Это ж надо так охаивать всю Беларусь, её народ, руководство… Все вокруг воры, бандиты, коррупционеры. В стране развал и хаос, есть нечего… До чего дошли умники? Говорят, диктатура в Беларуси и главный диктатор – Лукашенко. Мол, его одного хвалят на всех телеканалах, а о них ни слова”. Ветэран вырашыў зняць з дзеючага прэзідэнта абвінавачванні ў дыктатарстве. Уладзімір Макатраў вельмі ўважліва сочыць, што транслюе тэлебачанне і не заўважае, каб хтосьці хваліў дзеючага прэзідэнта. “Показывают постоянно, это да. Так это регулярная практика белорусского телевидения, рассказывающего о ежедневной работе Александра Григорьевича, - тлумачыць сваю пазіцыю чытачам Уладзімір Макатраў. – Он то на заводе, то в хозяйстве, то встречается с дипломатами, то принимает делегациии зарубежные”. На яго думку, гэту практыку работы беларускага кіраўніка пачалі актыўна пазычаць “его оппоненты” – Мядзведзеў і Пуцін. А калі б дзеючы прэзідэнт адпавядаў характарыстыкам, якія яму прыпісваюць альтэрнатыўныя кандыдаты, то “вряд ли они смогли бы открыть рот, не то что поганить кого-то на всю страну”. С тым, што на тэлебачанні “о них (альтэрнатыўных кандыдатах) ни слова” – ветэран аспрэчваць не стаў.

Далей даецца слова іншым ветэранам. Цімафей Манько свой выбар ужо зрабіў даўно: “…я за Александра Лукашенко. Это действительно народный Президент, который за годы своей работы доказал, что он действительно болеет за Беларусь и за свой народ”. Ветэран Уладзімір Новік і яго дзеці ўпэўнены, “что завтрашний день во главе с Президентом Лукашенко никаких сюрпризов не преподнесет”.

“А вот быть уверенным в спокойном завтрашнем дне при, не дай Бог, некоторых этих обещальниках, очень уж сомнительно”, - кажа ветэран, не называючы кандыдатаў-необещальников, за якіх ён можа бы і прагаласаваў.

Ветэран Уладзімір Мельнік не гаворыць, што прагаласуе за дзейнага прэзідэнта, але ўпэўнены, што ў Азырацкай бальніцы ўсё робіцца з яго ведама: “Сделан евроремонт, выделен новый автомобиль скорой помощи, поступает новое оборудование в том числе «УЗИ», открыто отделение для круглосуточного пребывания одиноких”.

Яшчэ адзін ветэран Аркадзь Шкаль свой голас аддасць дзеючаму прэзідэнту таму, што пераехаў у Беларусь з іншай краіны і атрымаў увагу і павагу азарычан, карыстаецца бясплатным медыцынскім абслугоўваннем: “В Молдавии даже и представить себе не могу, что бы с нами было, а в Беларуси мы продолжаем жить”.“И голосовать, конечно же, будем на предстоящих выборах за вашего, а теперь уже и за нашего, Александра Лукашенко”, - робіць выснову ветэран.

Публікацыі з іншымі меркаваннямі адносна альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты ў газеце “Калінкавіцкія навіны” не змяшчаюцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства