viasna on patreon

У Буда-Кашалёве дэмакратычным актывістам пагражаюць расправай

2010 2010-12-07T11:52:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzniacou_piotr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Кузнецов

Пётр Кузнецов

Гомельскім дэмакратычным актывістам моладзевай ініцыятывы «СТУДиЯ» пагражаюць расправай у тым выпадку, калі яны працягнуць рэкламу свайго праекта ў Буда-Кашалёве. Як распавёў актывіст ініцыятывы Пётр Кузняцоў, пасля таго, як Сяргей Сцепанец і Галіна Краўчанка з Гомеля раздалі ў Буда-Кашалёве каля 2 тысяч улётак з рэкламай інтэрнэт-ініцыятывы «СТУДиЯ. Книга жалоб: не молчи!», мясцовыя жыхары паведамілі, што па раённым цэнтры папаўзлі нядобрыя чуткі. Быццам бы, у тым выпадку, калі распаўсюднікі друкаваных матэрыялаў зноў з'явяцца ў горадзе, то іх чакае жорсткі прыём з боку мясцовых «аўтарытэтаў», ажно да фізічнай расправы.

Па словах Кузняцова, пагрозы даходзяць праз мясцовых жыхароў, якія спачуваюць «СТУДиЯ» і з якімі ўсталяваўся кантакт у ходзе кампаніі.

«Ніякага страху няма. Мы, вядома ж, ўзмоцнім каманды, якія працуюць у райцэнтрах, каб мець магчымасць, у выпадку чаго, пастаяць за сябе. Я не люблю літаратурнага героя Шарыкава, але ён часам прамаўляў такія фразы, якія можам выкарыстоўваць і мы. У дадзеным выпадку магу адказаць тым, хто пагражае нам: у саміх рэвальверы знойдуцца», - пракаментаваў Кузняцоў.

Нядаўна ў Гомелі была створана моладзевая кааліцыя «СТУДиЯ», якая запусціла праект электроннай кнігі скаргаў «Не молчи!». У рамках кампаніі любы малады чалавек, які сутыкнуўся з парушэннямі Выбарчага кодэкса, можа паведаміць пра гэта на спецыяльным сэрвісе на сайце studyja.org. На думку арганізатараў кампаніі, такім чынам можна садзейнічаць аб'ектыўнаму ўспрыманню грамадствам ідучай выбарчай кампаніі, абуджаць актыўнасць моладзі і прыцягваць да грамадскай дзейнасці новых людзей. Грамадская ініцыятыва плануе дзейнічаць на сталай аснове і пасля выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства