viasna on patreon

На беларуска-расейскім памежным пераходзе "Рэдзькі" затрымалі аўтамабіль з чарговым накладам газэты "Народная Воля"

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле рэдактара выданьня Іосіфа Сярэдзіча, які суправаджае груз, у перавозчыкаў забралі дакумэнты без тлумачэньня прычынаў. Адмовіліся паведаміць прычыну затрыманьня таксама і Радыё Свабода.

Два нумары "Народнай Волі" дастаўляюць у Менск з Міхайлаўскай друкарні Смаленску, з якой была заключана дамова на друкаваньне газэты.
Нагадаем, што напярэдадні Смаленскі паліграфічны камбінат скасаваў адпаведную дамову з шэрагам незалежных беларускіх выданьняў.
Рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк з гэтай прычыны мае зьвярнуцца ў суд. Адначасна ён шукае магчымасьці надрукаваць перадвыбарчы выпуск газэты яшчэ да дня галасаваньня.

Пётар Марцаў, рэдактар "БДГ. Деловая газета", якую Смаленская друкарня адмовіліся друкаваць нібыта з фінансавых прычынаў, паведаміў, што цяпер высьвятляе, ці канчатковае гэтае рашэньне.

Ад афіцыйных тлумачэньняў у кіраўніцтве Смаленскага паліграфічнага камбінату адмаўляюцца. Аднак у неафіцыйнай гутарцы сказалі, што ім параілі не друкаваць незалежныя выданьні, бо пасьля выбараў яны стануць цалкам неплатаздольныя.
Хто даў камбінату гэткую параду, паведаміць адмовіліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства