viasna on patreon

Жодзіна: Сустрэча з Саннікавым сабрала поўную залу

2010 2010-12-06T15:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-sustr-sann-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 снежня ў памяшканні ДК «Равеснік» у Жодзіне адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі – зала была запоўненая цалкам.

Вёў сустрэчу давераная асоба кандыдата Дзмітрый Бародка, акрамя самога Андрэя Саннікава выступалі альбо адказвалі на пытанні эканаміст Леанід Злотнікаў і мастак, Алесь Марачкін. Прысутныя з зацікаўленасцю выслухалі выступы і задалі шмат пытанняў, сустрэча прайшла ў працоўным рытме.

Уваход у памяшканне з вуліцы ахоўваў супрацоўнік міліцыі ў форме, у файе прысутнічалі два прадсатаўніка МНС. У зале знаходзілася кіраўніцтва ідэалагічнай вертыкалі і сакратар Жодзінскага гарадской камісіі, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела выканкаму Тацяна Краўцэвіч.

Пасля сустрэчы некаторыя жодзінцы фатаграфаваліся з А.Саннікавым. Ні падчас сустрэчы, ні ў далейшым - ніякіх правакацый не назіралася.

Трэба адзначыць, што інфармацыя пра сустрэчу распаўсюджвалася штабам кандыдата праз улёткі і мясцовую прэсу. Абвестку можна было знайсці (калі добра пастарацца) у афіцыйнай газеце «Жодзінскія Навіны» ад 1 снежня, праўда размешчана яна была паміж «Вокнамі з ПВХ» і «Бытавой тэхнікай»!?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства