viasna on patreon

У адной палове Гомеля агітаваць супраць Лукашэнкі можна, у другой -- не

2010 2010-12-06T17:51:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimer-siakerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Групы грамадзянаў, жыхароў Гомеля, планавалі па ўласнай ініцыятыве правесці сходы з мэтай агітацыі супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, такая норма, як агітацыя супраць, дазволена заканадаўствам, і механізмы яе рэалізацыі прапісаны ў метадычных дапаможніках ЦВК. Адзін з заяўнікаў, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, на сваё паведамленне атрымаў па тэлефоне адказ з Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, што перашкод для правядзення такога сходу 10 снежня ў ДК «Фестывальны» няма.

Другі заяўнік, Уладзімір Сякерка (на фота), па ініцыятыве якога планавалася правесці аналагічны сход у Цэнтральным раёне Гомеля, атрымаў адказ, што забаронена правесці такі сход у вучэбна-метадычным цэнтры на вуліцы Галавацкага на той падставе, што сход плануецца ў выходны дзень, 12 снежня. Сякерка лічыць, што такая адмова супярэчыць выбарчаму заканадаўству. Вучэбна-метадычны цэнтр з'яўляецца месцам, афіцыйна дазволеным для агітацыі, і ні ў рашэнні гарвыканкама, ні ў Выбарчым кодэксе няма нормы, якая забараняе праводзіць агітацыйныя мерапрыемствы ў выходны дзень. Сякерка просіць ЦВК абавязаць раённую камісію дазволіць правесці сход.

Гэта не першая адмова ў памяшканні для правядзення агітацыі. Юрый Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, атрымаў рэзкую адмову ад кіраўніцтва Гомельскага абласнога дома тэхнічнай і мастацкай творчасці на правядзення ў дадзеным памяшканні сустрэчы кандыдата з выбаршчыкамі. Па словах Клімовіча, дырэктар Дома творчасці ўпершыню пачуў ад даверанай асобы, што ўстанова з'яўляецца дазволеным для правядзення агітацыі месцам, і дадаў, што «Нагі тут ніякіх кандыдатаў не будзе!». На гэты конт Клімовіч накіраваў скаргу ў гарвыканкам, які прымаў рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства